26 лістапада санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) наведаў айцец Мігуэль Маркез Калле, генеральны настаяцель кармэлітаў босых.
Настаяцель ордэна кармэлітаў сустрэўся з братамі, якія служаць у Гудагаі.
Візіт стаў нагодай да сумеснай малітвы ў інтэнцыі кармэліцкай супольнасці ва ўсім свеце.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Павел Догель