Skip to main content

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz 21Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)

“Прыклад веры”. Пайшоў з жыцця найстарэйшы святар у Гродзенскай дыяцэзіі: 11 лістапада на 87-ым годзе жыцця адышоў у вечнасць кс. канонік Здзіслаў Вэдэр SDB. Наведаўшы 34 краіны свету, салезіянін шмат гадоў прысвяціў служэнню ў Беларусі.

“Хабіт унутры мяне”. Гутарка пра будзённасць строю манахаў і манахінь: с. Фаўстына Крывіцкая з Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта распавядае пра ўвагу да манаскага ўбрання і цікавасць мінакоў на вуліцы.

Што рабіць, калі дзіця крадзе? Як варта сябе паводзіць бацькам у непрыемнай сітуацыі – парады псіхолага.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Шукайце газету з 26 лістапада ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская