Skip to main content

 Паведамленне з 88-а Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

ccbb21–22 лістапада 2023 года ў рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) прайшло чарговае, 88-е Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

У пасяджэнні ўзялі ўдзел Старшыня ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Віцэ-старшыня ККББ біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юрый Касабуцкі, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч. На пасяджэнні таксама прысутнічалі Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Мінску ксёндз Кшыштаф Сэрока і Апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Падчас пасядэння быў разгледжаны і прыняты пераклад літургічных тэкстаў для Рымскага Імшала з мэтай іх далейшага накіравання ў Апостальскую Сталіцу для зацвярджэння.

Быў выбраны дэвіз новага, 2024 пастырскага года: «Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі».

Было абмеркавана пытанне падрыхтоўкі і святкавання юбілею 2025-годдзя хрысціянства.

Была разгледжана і прынятая прапанова правядзення Агульнабеларускай сустрэчы моладзі ў Браславе 23–24 жніўня 2024 года.

На пасяджэнні былі разгледжаны таксама іншыя бягучыя пытанні з жыцця Касцёла ў Беларусі.

Пасяджэнне завяршылася супольнай малітвай.

Навагрудак, 22 лістапада 2023 г.

Юрый Касабуцкі

Генеральны Сакратар ККББ

Паводле Catholic.by