20 лістапада браты кармэліты босыя, якія нясуць служэнне на Беларусі, сабраліся ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат).
У санктуарыі кармэліты ўшанавалі апекуна іх вікарыяту – святога Рафала Каліноўскага, прэзбітэра, успамін якога адзначаўся ў гэты дзень. Ва ўзросце 42 гадоў ён уступіў у ордэн кармэлітаў і аднавіў гэтую супольнасць на нашых землях.
У святыні адбылася Эўхарыстыя, якую ўзначаліў a. Сяргей Мацюшонак OFMCap. На літургіі маліліся аб шчодрасці Божых дароў для ўсяго ордэну кармэлітаў босых, а таксама аб яго развіцці на беларускай зямлі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: с. Вера Кучук