Skip to main content

120-ю гадавіну нараджэння кс. прэлата Юзафа Грасевіча адзначылі ў Каменцы

kamenka 418 лістападa ў парафіяльным касцёле св. Антонія і Аб’яўлення Пана ў Каменцы (Шчучынскі дэканат) адбылася святая Імша ў 120-ю гадавіну нараджэння ксяндза прэлата Юзафа Грасевіча.

На малітве сабраліся святары і ўдзячныя парафіяне, якім рупліва служыў ксёндз Грасевіч. Узначаліў Эўхарыстыю біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

У гаміліі рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. канонік Віталій Вайцяхоўскі, які раней быў пробашчам парафіі ў Каменцы, засяродзіў увагу на постаці спачылага святара. Ксёндз Юзаф удзельнічаў у заснаванні законнай супольнасці сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай), прычыніўся да захавання і ўратавання ад знішчэння першага цудатворнага абраза Езуса Міласэрнага, напісанага паводле ўказанняў святой Фаўстыны па выразным пажаданні самога Езуса Хрыста. Акрамя таго, ён быў знаёмы з благаслаўлёным ксяндзом Міхалам Сапоцькам і вучыўся яго жыццёваму прыкладу.

kamenka 2

У канцы Імшы пробашч парафіі кс. Андрэй Кеўлюк падзякаваў усім прысутным за дар супольнай малітвы ў інтэнцыі спачылага.

Ксёндз прэлат Юзаф Грасевіч aдышоў па ўзнагароду да Пана 1 сакавіка 2000 г. Пахаваны каля касцёла ў Каменцы, у абарону якога рашуча стаяў усё жыццё.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі