Skip to main content

Дзень засяроджання на тэму Божай міласэрнасці прайшоў у гродзенскай семінарыі

seminaria 14У супольнасці Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся чарговы дзень засяроджання.

Духоўныя практыкаванні ў гэты раз правёў кс. Аляксандр Сямінскі, пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кямелішках (Астравецкі дэканат).

У сваіх разважаннях святар засяродзіўся на тэме Божай міласэрнасці. Велізарнасць Божай міласэрнасці да чалавека ён паспрабаваў паказаць на прыкладзе вучэння бл. Міхала Сапоцькі.

seminaria 3

Ксёндз Аляксандр шматразова акцэнтаваў тое, што Пан Бог заўсёды добры да чалавека і глядзіць на яго з надзеяй і міласэрнасцю.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Станіслаў Бервячонак