Skip to main content

Баль Усіх Святых прайшоў у смаргонскай парафіі

smorgon bal 15 лістапада ў парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбыўся Баль Усіх Святых. На сустрэчу завіталі святыя Юзаф, Пётр, Уршуля, Блажэй, Марыя Гарэцці, Божая Маці Марыя, Арханёл Міхал, маленькія анёлы і шмат іншых нябесных заступнікаў.

Ролю св. Яна Паўла ІІ, апекуна парафіі, па традыцыі выканаў яе пробашч кс. Яўген Учкуроніс.

Для дзяцей, а таксама бацькоў і іншых парафіян баль стаў магчымасцю даведацца пра многае з жыцця святых і пра іх шлях да дасканаласці. Гэтае мерапрыемства нагадала ім, што святасць не прывілея абраных, а звычайны абавязак кожнага хрысціяніна.

Дзеці, якія выконвалі ролі святых, павінны былі распавесці пра кожнага нябеснага заступніка, якога прадстаўлялі, і патлумачыць, чаму ён ім блізкі. Затым прысутныя сабраліся за салодкім сталом як вобразам Нябеснай Гасціны.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі