Skip to main content

За спачылых святароў Астравецкага дэканату і ўсёй дыяцэзіі памаліліся ў Гервятах

gerwity 14 лістапада, у актаву малітваў за памерлых, у парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах (Астравецкі дэканат) адбылася Эўхарыстыя ў інтэнцыі спачылых святароў дэканату і ўсёй Гродзенскай дыяцэзіі.

Літургію ўзначаліў дэкан Астравецкага дэканату кс. канонік Юзаф Багдзевіч.

У гаміліі а. Аркадзь Куляха OCD, пробашч парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі, казаў пра каштоўнасці святарскага служэння. Ён адзначыў, што спачылыя святары далі цудоўны прыклад адданага і святога служэння Богу і людзям, і сённяшнія святары таксама павінны, наследуючы гэты прыклад, бачыць вечнасць сваёй мэтай.

У канцы Імшы духавенства і вернікі накіраваліся на магілу былога пробашча гервяцкай парафіі кс. Леаніда Несцюка, пахаванага каля касцёла.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі