Skip to main content

У гродзенскай парафіі Святога Духа дзеці пазнаёміліся з нябеснымі заступнікамі

usih sw 11 лістапада, калі Каталіцкі Касцёл адзначае адну з найважнейшых урачыстасцяў – ушаноўвае Усіх Святых, – гродзенскую парафію Святога Духа (Альшанка) наведалі незвычайныя госці.

Да малодшых вернікаў парафіі завіталі нябесныя заступнікі. Святыя Францішак, Мікалай, Аліцыя, Маці Божая са святым Юзафам і іншыя распавялі дзецям пра сваё зямное жыццё і сваю дарогу да святасці. У кожнага з іх яна была адметная, але іх аб’ядноўвалі гарачая любоў да Бога і ўчынкі міласэрнасці.

Таму на святой Імшы ў гэты дзень пробашч парафіі кс. канонік Павел Салабуда заахвоціў прысутных прыняць удзел у акцыі “Падзяліся дабром”.

Супольнасць парафіі спадзяецца, што прыклад нябесных заступнікаў адкрые дзіцячыя сэрцы да жадання дабра і святасці.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі