У першы дзень восеньскіх канікул дзеці з гродзенскай парафіі Святога Духа (Альшанка) сабраліся, каб разам пагуляць у настольныя гульні.
Выбар быў шырокі: ад шахмат і шашак да такіх гульняў, як любімая для многіх “UNO”, “Хітры Ліс”, “Пінгвін”, “Jenga”. У што гуляць і з кім, кожны мог выбраць сам.
Сустрэча спрыяла інтэграцыі дзяцей рознага ўзросту і дазволіла ім пабыць разам па-за заняткамі рэлігіі. Гульня ў настольныя гульні дала дзецям цудоўную магчымасць не толькі пазабаўляцца, але і ўмацаваць свае сяброўскія адносіны, развіваць інтэлектуальныя навыкі, ствараць незабыўныя моманты.
Арганізатары сустрэчы спадзяюцца, што яна была карыснай для дзяцей і прынесла ім шмат радасці.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі