Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)
Цуды, здзейсненыя ў гушчары. Абраз Маці Божай Барунскай славіцца цудамі яшчэ з XVII стагоддзя. У наступным годзе ён будзе каранаваны спецыяльнымі каронамі.
Людзі баяцца не чыстца, а непасрэдна самой смерці і невядомага пасля яе. Размова з манахіняй пра чысцец на зямлі і малітву за памерлых.
Чаму дзецям не трэба забараняць бавіцца? Наколькі для дзіцяці важная гульня і ці можна гуляць у касцёле – разважае псіхолаг.
Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!
Шукайце газету з 29 кастрычніка ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).