Skip to main content

Плюс 2: новыя міністранты з’явіліся ў іўеўскай парафіі

ministranty iue 122 кастрычніка, у літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ, Папы, у парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі папоўніліся шэрагі літургічнай службы алтара.

Новымі міністрантамі сталі двое хлопцаў. На святой Імшы, якую цэлебраваў вікарый парафіі кс. Андрэй Каўшук, яны паабяцалі верна служыць свайму Каралю – Езусу, тым самым служачы ўсёй парафіі і Касцёлу.

ministranty iue 2

У знак уступлення ў шэрагі літургічнай службы алтара новыя міністранты надзелі белыя комжы, якія былі благаслаўлены.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі