Skip to main content

Танцавальны майстар-клас для дзяцей адбыўся ў гродзенскай парафіі Святога Духа

tancy olszanka 1221 кастрычніка ў парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) у чарговы раз адбыўся танцавальны майстар-клас для маленькіх вернікаў.

Музычны кіраўнік майстар-класа Вераніка Пракопчык, таленавіты і творчы педагог, вучыла дзяцей чуць і адрозніваць тэмп музыкі, свабодна рухацца, выкарыстоўваючы базавыя рухі сучаснай харэаграфіі.

З першых хвілін мерапрыемства склалася атмасфера цёплых і даверных зносін. Удзельнікі актыўна выконвалі рухі, якія спачатку развучваліся асобна, а затым злучаліся ў танцавальныя звязкі.

tancy olszanka 4

Вялікай радасцю для дзяцей стала рухомая забава, падчас якой яны вучыліся супрацоўнічаць і дапамагаць адзін аднаму.

Мэта мерапрыемства была дасягнута, дзеці пакідалі клас танцуючы, з усмешкамі і падзякай. Усе прысутныя атрымалі зарад станоўчых эмоцый і салодкія пачастункі.

С. Вікторыя Галуза