Skip to main content

Вернікі Шчучына з дапамогай 40-гадзіннага набажэнства падрыхтаваліся да адпустовай урачыстасці

szuczin 415 кастрычнiка ў парафii св. Тэрэзы Авiльскай у Шчучыне адзначалася адпустовая ўрачыстасць у гонар апякункі гэтай супольнасці. Перад гэтым 13 кастрычніка ў парафіі адбыўся Фацімскі дзень і пачалося саракагадзіннае набажэнства.

Саракагадзіннае набажэнства – малітву вернікаў перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам на працягу 40 гадзін, якая папярэднічае адпустовай урачыстасці, – узначаліў пробашч мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) кс. канонік Юрый Санько.

У першы дзень набажэнства святар расказваў пра тое, што важна жыць у супольнасці з людзьмі, а яшчэ важней – у супольнасці з Богам. Ксёндз Юрый падзякаваў парафіянам за тое, што яны рэгулярна прыступаюць да споведзі, назваўшы гэта “знакам супрацоўніцтва з Богам”.

szuczin 7

 

У другi дзень святар засяродзіў увагу на тэме граху. Ён адзначыў, што грэх – знішчэнне чалавечай годнасцi, што д’ябал хоча рознымі спосабамі спакусіць чалавека і прымусіць да граху, таму неабходна быць вельмі ўважлівымі і своечасова распазнаць спакусы, каб не здзяйсняць грахоў.

У дзень адпустовай урачыстасці на галоўнай Эўхарыстыі ксёндз Юрый разважаў на тэму святой Iмшы. Ён адзначыў, што некаторыя няўважліва слухаюць святара, а між тым у таямніцы Імшы няма ніводнага лішняга слова. Таму, як падкрэсліў ксёндз Санько, вельмі важна прысутнічаць на Iмшы не толькі фізічна, але і сваімі думкамі.

Літургія завяршылася працэсiяй вакол касцёла.

Алег Мяткоўскi, прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Кацярына Кулiк