Skip to main content

Біскуп Дзям’янка наведаў Гудагай з падзякай за 25 гадоў з часу прыняцця сакры

demjanko godagaj 115 кастрычніка, ва ўспамін св. Тэрэзы ад Езуса, санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) наведаў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

Іерарх прыбыў у санктуарый у знак падзякі з нагоды юбілею 25-годдзя свайго біскупскага пасвячэння. Менавіта ў гэтым месцы, перад славутым ласкамі абразом Маці Божай Гудагайскай, 25 гадоў таму ён праходзіў рэкалекцыі перад прыняццем сакры.

Іерарх узначаліў у санктуарыі святую Імшу, на якой маліліся ў інтэнцыі ўсіх маці з нагоды іх свята, якое адзначалася ў Беларусі днём раней.

Канцлер Пінскай дыяцэзіяльнай курыі ксёндз Андрэй Рылка прамовіў казанне пра святую Тэрэзу.

На заканчэнне набажэнства дзеці павіншавалі сваіх мам са святам.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Алеся Гурштыновіч