13 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) адбылася святая Імша ў другую гадавіну смерці айца Леанарда Цеханоўскага OCD.
Літургію ўзначаліў рэгіянальны вікарый кармэлітаў на Беларусі а. Пётр Фраштэнга OCD.
На малітве сабраліся ўдзячныя вернікі, якім спачылы служыў на працягу 20 гадоў на Астравеччыне – у гудагайскай парафіі i парафіі св. Андрэя Баболі ў Градоўшчыне. Прыбылі таксама айцы кармэліты, сёстры кармэліткі, духавенства Астравецкага дэканату.
Пасля Імшы адбылося благаслаўленне помніка на магіле а. Леанарда, дзе прысутныя памаліліся аб дары вечнага жыцця для яго.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: с. Ідалія Мархоцкая