Skip to main content

У гродзенскай семінарыі адбылася малітва Ружанца з удзелам вернікаў

seminaria ruzaniec 414 кастрычніка ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшла ружанцовая малітва перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Супольнасць семінарыі запрасіла на малітву ўсіх жадаючых. Удзельнікі сабраліся, каб разам прасіць Бога аб міры ў свеце, а таксама аб новых і шматлікіх пакліканнях да служэння ў Касцёле.

Акрамя таго, малітва стала для ўдзельнікаў магчымасцю даручыць Пану свае асабістыя інтэнцыі і просьбы.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Станіслаў Бервячонак