Skip to main content

Уступны экзамен прайшоў у семінарыі ў Гродне

ekzamen seminaria 410 жніўня ў будынку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся ўступны экзамен для абітурыентаў, якія паступаюць на першы год навучання.

На экзамене кожны абітурыент павінен быў паказаць веды з Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця Паўсюднага і мясцовага Касцёла і растлумачыць матывы свайго рашэння ісці за Хрыстом.

Экзамен прымала экзаменацыйная камісія ў наступным складзе:

біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, старшыня Камісіі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў;

біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі;

кс. канонік Віталь Вайцяхоўскі, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне;

кс. Павел Скуба, куратар першага курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі;

кс. Ян Раманоўскі, прэфект Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі.

ekzamen seminaria 3

Пасля нарады экзаменацыйная камісія паведаміла, што новымі студэнтамі семінарыі сталі:

Яўгеній Далгалёў (парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім, Віцебская дыяцэзія);

Кірыл Масалыка (парафія святога Арханёла Міхала ў Навагрудку, Гродзенская дыяцэзія);

Віктар Мяцеліца (парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку, Віцебская дыяцэзія);

Міхаіл Шульгоўскі (парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе, Віцебская дыяцэзія).

Навучальны год, калі яны распачнуць падрыхтоўку да святарства, пачнецца ў семінарыі 1 верасня.

Адказныя за фармацыю будучых святароў у нашай краіне просяць усіх людзей добрай волі аб малітве ў інтэнцыі новых семінарыстаў, а таксама аб новых і святых пакліканнях да святарства.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі