
А якімі павінны быць нашыя намаганні ў гэтым Вялікім посце?
Божая навука гаворыць нам пра ўчынкі міласэрнасці, з якіх першачарговымі з’яўляюцца тры: малітва, пост і міласціна. З гэтага пункта гледжання хрысціянін павінен правесці грунтоўную рэвізію жыцця, каб паглыбіць сваю рэлігійнасць. Не ўсе з нас маюць магчымасць актыўнага ўплыву на тое, што адбываецца вакол нас, але ўсе мы можам фармаваць сябе больш да Бога і ўплываць на думкі праз нашае слова і сведчанне жыцця.
Айцец Леон Кнабіт разважае аб цяжкіх часах, аб хваробе наракання, аб цярпенні і аб “пераходзе” на той свет.
Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 04.03.2012.