Skip to main content

Пробашч парафіі ў Наваельні благаславіў хлебаробаў на збор жніва

zniwo 1Пробашч парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні (Дзятлаўскі дэканат) кс. Алег Жураўскі SDB быў запрошаны на свята “Зажынкі”, каб благаславіць працаўнікоў сельскай гаспадаркі на збор жніва і памаліцца з імі.

Як паведамляе diatlovonews.by, ксёндз Алег благаславіў сельскагаспадарчую тэхніку і разам з хлебаробамі памаліўся аб добрым ураджаі.

Таксама святар удзяліў благаслаўленне калектыву ААТ “Граніт-Агра” Данілавіцкага сельвыканкама.

“Зажынкі” традыцыйна ладзяць у многіх вёсках з пачаткам уборачнай кампаніі, перш чым распачнецца жніво.