Skip to main content

У Тракелі выйшла пешая пілігрымка Іўеўскага дэканату

iue piligrimka 1Пачалася 26-я пешая пілігрымка Іўеўскага дэканату на фэст у дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.

Зыходным пунктам гэтай духоўнай вандроўкі католікаў Іўеўшчыны стаў касцёл Перамянення Пана ў Юрацішках.

Перад выхадам пілігрымкі адбылася святая Імша, якую ўзначаліў дэкан Іўеўскага дэканату кс. канонік Віктар Субель.

Пілігрымка, якая ў народзе называецца “тракелянка”, будзе працягвацца тры дні. Яе маршрут налічвае каля 70 кіламетраў і праходзіць праз Лаздуны, Іўе, Суботнікі і Геранёны.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі