Skip to main content

Маладыя вернікі гродзенскай парафіі пабывалі на адпачынку з Богам

alszanka leta 10У пачатку летніх канікул моладзь і міністранты парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) разам са сваім душпастырам пабывалі на адпачынку ў Парэччы.

На адпачынку яны не толькі праводзілі час разам, маліліся і ўдзельнічалі ў святой Імшы, але і гатавалі сабе ежу, спаўняючы розныя абавязкі па кухні, а таксама гулялі ў настольныя гульні.

Маладыя парафіяне былі вельмі рады гэтай магчымасці распачаць канікулы разам з Богам. У паездцы яны былі такімі шчаслівымі, што ім нават не хацелася вяртацца.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі