Skip to main content

Вынікі конкурсу на лепшае велікоднае яйка падведзены ў Тракелях

IMG c02bd27e5b815525d1b67bd8e5cda013 V14 мая ў дыяцэзіяльным санктуарыі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях прайшло падвядзенне вынікаў творчых работ, якія ўдзельнічалі ў конкурсе на лепшае велікоднае яйка 2023 “Цеплыня і святло”.

Галоўнымі мэтамі правядзення конкурсу былі стварэнне ўмоў для раскрыцця творчага патэнцыялу дзяцей, моладзі і сем’яў, пошук новых форм працы і актыўнага адпачынку. 

Конкурсныя работы былі прадстаўлены ў розных мастацкіх стылях і дэкаратыўна-прыкладных тэхніках. Удзельнікі стварылі непаўторны велікодны дэкор. Іх работы ўпрыгожылі тракельскую святыню і тэрыторыю каля яе.

Пераможцы былі вызначаны пры дапамозе анлайн-галасавання. Імі сталі:

1-е месца – дварышчанская сярэдняя школа (парафія Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях, Радунскі дэканат)

2-е месца – Аляксандр Блашкевіч (парафія св. Юрыя ў Варнянах, Астравецкі дэканат)

3-е месца – дзіцяча-моладзевы хор парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Васілішках (Шчучынскі дэканат)

4-е месца – сям’я Андрушкевіч (парафія св. Яна Хрысціцеля ў Васілішках, Шчучынскі дэканат)

IMG 2b719d10b38bd7742ff6dd4fdd94f346 V

Кусташ тракельскага санктуарыя кс. канонік Юрый Бяганскі павіншаваў пераможцаў і ўсіх удзельнікаў конкурсу, пажадаўшы творчых дасягненняў і невычэрпнага натхнення. Пераможцам і астатнім удзельнікам былі ўручаны дыпломы і падарункі. 

Конкурс прынёс удзельнікам шмат станоўчых эмоцый.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі