Skip to main content

Пра місію і асобу Майсея разважалі юнакі на сустрэчы ў гродзенскай семінарыі

seminaria 231 сакавіка – 1 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася малітоўная сустрэча для юнакоў.

Тэмай, якая абмяркоўвалася на сустрэчы, быў Майсей – правадыр народаў. Ва ўдзельнікаў была магчымасць бліжэй пазнаёміцца з яго асобай, паразважаць, якім было яго галоўнае заданне, атрыманае ад Бога.

Паколькі сустрэча прайшла ў перыяд Вялікага посту, у яе межах адбылася адарацыя Крыжа, на якой юнакі разважалі пра неабходнасць засяроджваць увагу на Езусе, на Яго Ахвяры за людзей, на Крыжы.

У хвіліну маўчання кожны меў магчымасць падысці да Крыжа, дакрануцца да яго і паразмаўляць з Тым, Які аддаў за нас сваё жыццё.

Яўген Занеўскі