Skip to main content

Святога Юзафа ўшанавалі ў гродзенскай семінарыі

seminaria 14У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адзначылі ўрачыстасць святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі.

У гэты дзень супольнасць семінарыі – яе студэнты і мадэратары – сабралася на ўрачыстай Эўхарыстыі.

seminaria 11

Святы Юзаф з’яўляецца прыкладам сапраўднай мужнасці, трываласці, шчырасці, справядлівасці, глыбокага даверу Богу. Таму семінарысты праз яго заступніцтва прасілі Пана аб ласках, патрэбных ім для духоўнай вытрымкі, а таксама аб узрастанні сваёй веры і любові.

Урачыстасць стала таксама нагодай да асаблівай малітвы аб новых пакліканнях да святарскага служэння.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Аляксей Ціхан