Skip to main content

Сустрэча моладзі са скаўтамі прайшла ў гродзенскай парафіі Святога Духа

alszanka skauty 3У парафii Святога Духа ў Гродне (Альшанка) адбылася сустрэча моладзі са скаўтамі.

Пачалася сустрэча з малітвы да Святога Духа.

Першая частка сустрэчы была прысвечана знаёмству з гісторыяй паўстання скаўцкага руху. Моладзь даведалася пра галоўныя асаблівасці руху, а таксама пра тое, як выглядае форма скаўтаў на розных этапах іх дзейнасці.

alszanka skauty 7

Наступная частка ўключала разнастайныя гульні і танцы, якія адлюстроўвалі тое, якім павінен быць скаўт.

Маладыя вернікі былі вельмі задаволены мерапрыемствам.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі