У мінулым годзе падчас канікул ВДС у Гродне арганізавала тры этапы рэкалекцый. На думку ксяндза рэктара, паступленне ў духоўную семінарыю не з’яўляецца лёгкім рашэннем, а рэкалекцыі дазваляюць міністрантам узяць дзейсны ўдзел у малітве, разважаннях і чытанні Святога Пісання.
У сёлетнім навучальным годзе запланаваны наступныя этапы рэкалекцый:
I этап: 4–6 лістапада 2011 г.
II этап: 6–8 студзеня 2012 г.
III этап: 30 сакавіка – 1 красавіка 2012 г.
(прыезд у семінарыю адбываецца ў першы дзень рэкалекцый а 17-й гадзіне, рэкалекцыі заканчваюцца ў апошні дзень абедам у 13.30).
На рэкалекцыі запрашаюцца міністранты ва ўзросце ад 14 гадоў. Пра свой удзел неабходна заявіць за 10 дзён да пачатку кожнага этапу рэкалекцый. Заяўкі на ўдзел прымаюцца па тэлефоне: (8-0152)77-02-34.
Удзел у рэкалекцыях бясплатны. З сабой неабходна мець: Святое Пісанне, малітоўнік, ружанец і комжу.
Шчыра запрашаем міністрантаў да ўдзелу ў акцыі паклікання!