Skip to main content

У гродзенскім касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля пройдзе евангелізацыйны курс “Новае жыццё”

1686647149 klau club p tsvetok iz asfalta 3

З 17 па 19 кастрычніка ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (вул. Курчатава, 41) пройдзе евангелізацыйны курс “Новае жыццё”.

“Гэты курс – для тых, хто хоча пазнаёміцца з жыццём Хрыста і адкрыць сучасны вобраз свецкага католіка праз абвяшчэнне керыгмы, евангелізацыйны запал і сведчанне супольнасці”, – паведамляюць арганізатары.

17 кастрычніка курс будзе праходзіць з 20 да 22 гадзін, 18 кастрычніка – з 9.30 да 18.30, 19 кастрычніка – з 9.30 да 15 гадзін. Ёсць магчымасць начлегу.

Пажаданае ахвяраванне за ўдзел – 50 руб.

Запіс па тэлефонах:

+375 29 788 69 63 – Ала

+375 33 620 84 39 – Сняжана