Біскуп Станеўскі ў Папяльцовую сераду: перажываючы жыццё з малітвай, мы становімся бліжэй да Бога
Да частай малітвы і глыбейшага ўсведамлення дзеяння Божай ласкі ў штодзённым жыцці заахвоціў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі ў Папяльцовую сераду.

26 лютага, у Папяльцовую сераду, якая распачынае час Вялікага посту ў Каталіцкім Касцёле, святую Імшу апоўдні ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У Эўхарыстыі ўдзельнічаў дапаможны біскуп дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.