Літургія Мукі Пана прайшла ў гродзенскай катэдры
7 красавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася літургія Мукі Пана – набажэнства Вялікай пятніцы, у якім асабліва ўшаноўваецца дрэва Крыжа.
Вялікая пятніца – адзіны дзень у літургічным годзе, калі ў святынях не цэлебруецца святая Імша.
Набажэнства, якое ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, складалася з літургіі слова, адарацыі Крыжа і святой Камуніі.
На літургіі слова да прысутных звярнуўся кс. Віталій Дабраловіч. Святар засяродзіў увагу на тэме цярпенняў і таго, як іх прымаць, і адзначыў, што прыклад гэтага даў Езус: “Ён прымае цярпенні, таму што любіць чалавека. Ён церпіць дзеля кожнага з нас”. Святар дадаў, што Хрыстус “не шукае вінаватых, наадварот, запрашае да вялікай ласкі сваёй любові і прабачэння, запрашае, каб і мы шукалі сэнс нашых цярпенняў, каб перажывалі іх у любові і ахвярнасці”.

Цэнтральнай падзеяй набажэнства была адарацыя Крыжа. Крыж, заслонены фіялетавай тканінай, быў усталяваны перад алтаром. Біскуп, паступова адсланяючы яго, тройчы спяваў: “Вось дрэва Крыжа, на якім здзейснілася збаўленне свету”, на што вернікі адказвалі: “Пойдзем з паклонам”.

Усе прысутныя, стаўшы на калені, ушанавалі Крыж, а затым прынялі Камунію.
Найсвяцейшы Сакрамэнт быў перанесены ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу, у якой будзе адароўвацца да пачатку Пасхальнай вігіліі. Потым каля грабніцы Пана пачалася навэнна да Божай Міласэрнасці.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

З 29 па 31 сакавіка ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. Іх правёў ксёндз Уладзімір Аксенцьеў – пробашч парафіі св. Станіслава, біскупа, у Лядску (Шчучынскі дэканат).
22 лютага, у Папяльцовую сераду, якая пачынае час Вялікага посту ў Каталіцкім Касцёле, святую Імшу апоўдні ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.


Мы перажываем тыдзень, сапраўды выключны ва ўсім каляндарным годзе. На гэтым тыдні асаблівая серада падзяляе яго напалову так рэзка, як ніякая іншая. Да яе – карнавал, забавы, нават свавольствы, а пасля яе – пакаянне, адмаўленне ад алкагольных напояў, цыгарэт, слодычаў: з’яўляюцца пастановы, адрачэнні і абяцанні.
Заканчваецца чарговы Вялікі пост, які даў нам Пан. Магчыма, варта зрабіць пэўнае падсумаванне гэтага часу “ласкі і збаўлення”.
Будучы недасканалымі людзьмі, мы даволі часта парушаем абяцанні, дадзеныя самім сабе і Богу на пачатку Вялікага посту. Гэта можа здарыцца ў сярэдзіне велікапоснага перыяду, а можа і ў самы першы дзень.
Час Вялікага посту для кожнага хрысціяніна з’яўляецца асаблівым і выключным. Па-першае, ён павінен дапамагчы нам падрыхтаваць свае сэрцы і душы да перажывання одной з найважнейшых праўд веры аб Уваскрасенні нашага Збаўцы Езуса Хрыста. Па-другое, гэта час, калі трэба яшчэ больш скіраваць увагу на свае адносіны з Богам і з бліжнім.
З 19 па 21 сакавіка ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) прайшлі велікапосныя рэкалекцыі. Праводзіў іх кс. Яўгеній Учкуроніс, пробашч парафіі Святога Яна Паўла ІІ у Смaргоні.
IV нядзеля Вялікага посту называецца Нядзеляй радасці – Laetare.
Велікапосныя рэкалекцыі дазваляюць лепш і глыбей падрыхтавацца да святаў Уваскрасення Пана, лепш увайсці ў іх сутнасць, паглыбіцца ў Муку Хрыста і зразумець праўды, пра якія часта забываемся ў штодзённасці. 11 сакавіка велікапосныя духоўныя практыкаванні пачаліся ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне.
Крыжовы шлях — гэта напамін пра шакуючы сваім жорсткім рэалізмам найважнейшы ў гісторыі збаўлення ахвярны чын Божага Сына: Яго дарогу пакутаў ад месца смяротнага прысуду з вуснаў Пілата (у т. зв. крэпасці Антонія) праз вуліцы Ерузалема да ўрочышча за сценамі горада пад назвай Галгота (лац. Кальварыя). Там Хрыстус быў укрыжаваны і памёр за збаўленне чалавецтва. Захаваліся дакладныя гістарычныя крыніцы з 380 г., якія апісваюць перадвелікодныя набажэнствы хрысціянаў Ерузалема з нагоды наведвання мясцінаў, звязаных з найважнейшымі пасхальнымі падзеямі: шэсце з малітвамі і спевамі ў Пальмовую нядзелю, наведванне Гетсіманскага саду ў Вялікі чацвер, малітоўная працэсія на Галготу і адарацыя Крыжа ў Вялікую пятніцу.
Каб вера была жывой, трэба яе перадаваць з пакалення ў пакаленне, і лепш пачынаць як мага раней. Тлумачыць хрысціянскія асновы дзецям варта адмысловым спосабам, тады і наша супольная вера будзе плённай. Уваходзячы ў перыяд Вялікага посту, скарыстаем практычныя парады, як дапамагчы хлопцам і дзяўчатам у перажыванні гэтага важнага, але складанага перыяду.
Распачаўся перыяд Вялікага посту – час пакаяння, ачышчэння і навяртання. Ён нам вельмі патрэбны, каб добра падрыхтавацца да цэлебрацыі Пасхальнай таямніцы – Мукі, Смерці і Уваскрасення Езуса Хрыста. Вялікі Пост неабходны, каб гэтыя падзеі, перажываемыя ў літургіі Святога Пасхальнага Трыдуумуу, дапамаглі нам атрымаць ласкі, якія Бог прагне ўдзяліць кожнаму, каб святкаванне Вялікадня было не толькі знешнім, але суправаджалася сапраўднай хрысціянскай радасцю, большай верай, сталай надзеяй і чысцейшай любоўю да Бога і бліжняга. Гэта няпростая задача. Хрысціянства – нялёгкі шлях. Недастаткова проста належаць да Касцёла і дазваляць часу ісці сваім ходам.
Якія стравы належыць спажываць у час Вялікага посту? Ад чаго трэба адмовіцца і ў які дзень неабходна пасціць?
17 лютага Папяльцовай серадой пачаўся чарговы Вялікі пост. Для хрысціян гэта час пакаяння, калі Касцёл заклікае асабліва практыкаваць учынкі, якія служаць навяртанню сэрцаў.
27-28 сакавіка дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB праводзіў велікапосныя рэкалекцыі ў парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.
27-29 сакавіка ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Міхалішках (Астравецкі дэканат) адбыліся велікапосныя рэкалекцыі.
У апошнія выхадныя сакавіка адбыліся велікапосныя рэкалекцыі ў парафіі св. Уладзіслава ў Суботніках (Іўеўскі дэканат). Па запрашэнні пробашча парафіі кс. Аляксандра Лебядзевіча са словамі навукі да вернікаў звярнуўся кс. Алег Пятрашка, духоўны айцец студэнтаў першага курса Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і Пінску.
З 27 па 29 сакавіка ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) прайшлі велікапосныя рэкалекцыі. Праводзіў іх кс. Віталій Сідорка, пробашч парафіі Святога Юзафа, рамесніка, і благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка ў Лідзе.
21 сакавіка ў Шчучыне адбылася малітоўна-фармацыйная сустрэча для бацькоў, дзеці якіх належаць да розных парафіяльных груп (літургічная служба алтара, дзіцячы і моладзевы хор “Calasanz”).
15 сакавіка ў Сапоцкінскім культурна-гістарычным цэнтры адбылося велікапоснае прадстаўленне “Я з вамі...”. Сабралося шмат гледачоў, каб правесці гэты вечар у духоўнай еднасці з церпячым Езусам Хрыстом.
14 сакавіка ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне адбылося малітоўнае чуванне. Сустрэчу, якая ўжо стала традыцыяй, арганізавала душпастырства моладзі “OPEN” Гродзенскай дыяцэзіі.
3 сакавікa ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшла велікапосная пастырская сустрэча святароў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.
21-23 лютага ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбыліся рэкалекцыі для мужчын. Духоўныя практыкаванні праводзіліся для мужчын, зацікаўленых у духоўным развіцці, у пазнаванні Бога і жаданні зразумець, кім з’яўляецца мужчына і якое яго сапраўднае прызначэнне ў Божай задуме.
26 лютага ў Каталіцкім Касцёле распачаўся новы літургічны перыяд – Вялікі пост. Гэта час асаблівага засяроджання над жыццём; час пакаяння і навяртання. Традыцыйна ў кожнай парафіі ладзяцца велікапосныя рэкалекцыі, якія дапамагаюць вернікам глыбей пазнаць сутнасць гэтага перыяду і пакаяння, а таксама падрыхтаваць душу да перажывання Пасхальнага Трыдууму.