Skip to main content

Смаргонь - Гродзенская дыяцэзія

У Смаргоні прайшла сустрэча “Савіо-клуба”

Sdb s 3З 7 па 8 сакавіка ў cалезіянскім араторыі імя святога Яна Боско ў Смаргоні, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла, адбылася сустрэча для ўдзельнікаў “Савіо-клуба”.

У Смаргоні адбылася агульнабеларуская сустрэча салезіянскіх міністрантаў і кандыдатаў у міністранты

sdb lsa 4З 29 лютага па 1 сакавіка ў Смаргоні прайшла сустрэча прадстаўнікоў літургічнай службы алтара салезіянскіх парафій Беларусі. Як паведамляе sdb.by, падчас сустрэчы юнакі мелі магчымасць паглыбіць літургічныя веды, прыняць удзел у спартыўных спаборніцтвах і проста сумесна правесці час у салезіянскім стылі.

Салезіянская сям'я Смаргоні ўрачыста адзначыла ўспамін св. Яна Боско

sdb fota 231 студзеня – асаблівая дата для салезіянскай сям’і ўсяго свету, бо менавіта ў гэты дзень нарадзіўся для вечнага жыцця ў Небе св. Ян Боско. Парафія св. Міхала Арханёла ў Смаргоні пачала святкаванне напярэдадні ўрачыстасці набажэствам “Транзітус”. Вернікі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам разважалі над апошнімі момантамі жыцця св. Яна Боско, яго словамі, настаўленнямі і ўчынкамі.

“Мядовы фэст” адбыўся ў Смаргоні

smorgon fest 2924 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога біскупа Жэневы Францішка Сальскага, які з’яўляецца апекуном Салезіянскай сям’і. Лагодны характар святога, любоў да бліжніх і прыемныя, нібы мёд, словы з амбоны паспрыялі таму, што традыцыя пачала яго называць “мядовы доктар”.

У Смаргоні прайшоў “Снежны баль” для дзяцей

smargon bal 1119 студзеня ў араторыі святога Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, прайшоу “Снежны баль” для дзяцей, арганізаваны групай аніматараў пад кіраўніцтвам с. Юліі Клевец FMA і кс. Артура Ляшнеўскага SDB.

Канцэрт калядных спеваў у Смаргоні адкрыў дыяцэзіяльны хор “Cantate Domino”

moj betleem 518 студзеня ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні адбыўся канцэрт калядных спеваў “Мой Бэтлеем”. Гэты новы праект з неверагодным поспехам стартаваў для вернікаў усіх узростаў.