У Смаргоні прайшло свята сям’і
25 мая ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла, дзе служаць салезіяне, адбылося свята сям’і. Яго правядзенне там стала традыцыяй.
Нам паведамілі, што па задуме арганізатараў гэтае свята з’яўляецца “днём падзякі Богу за нашы сем’і” і магчымасцю для ўсёй сям’і “пабыць разам і добра правесці час”.
Распачалося свята Імшой, на якой новыя члены “Савіо-клуба” – салезіянскай суполкі для падлеткаў – прынеслі абяцанні. Потым на касцёльным падворку адбыўся сямейны фэст. Увазе прысутных былі прапанаваны супольныя гульні, інтэграцыйныя танцы, конкурсы, крама, у якой за добрыя ўчынкі можна было набыць тавары, кавярня для бацькоў, разнастайныя забавы, выступленне фокусніка.
Завяршылася свята тэатралізаваным “салезіянскім слоўкам”, у якім быў прадстаўлены сон святога Яна Боско пра дзве калоны.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

28 мая ў араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбылося свята сям’і для дзяцей і іх бацькоў.
У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі па традыцыі святкаваўся Дзень маці. З гэтай нагоды ў парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбыліся адмысловыя малітвы ў інтэнцыі ўсіх маці.
30 студзеня Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў Смаргонь — свой родны горад, — дзе ў парафіі святога Арханёла Міхала, у якой нясуць служэнне салезіяне, узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ва ўрачыстасць святога Яна Боско, заснавальніка салезіянскага таварыства.


30 мая ў смаргонскай парафіі св. Яна Паўла ІІ адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі.
Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафію св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні, дзе ўдзяліў вернікам сакрамэнт канфірмацыі.
18 красавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.
Кожны месяц салезіяне-супрацоўнікі Смаргоні збіраюцца на фармацыйную сустрэчу, каб пабыць разам, пагутарыць, падзяліцца апошнімі навінамі і набрацца духоўных сіл на наступны месяц.
30 студзеня, напярэдадні ўрачыстасці св. Яна Боско, вернікі Смаргоні ўдзельнічалі ў адмысловым набажэнстве “Транзітус”, якое ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Гэта малітоўнае чуванне напярэдадні ўспаміну святога, якое мае карані ў францішканскай традыцыі.

22 кастрычніка ў парафіі святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага адзначылі адпустовую ўрачыстасць.
18 кастрычніка павялічылася колькасць міністрантаў у парафіi св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні.
10 кастрычнiка прадстаўнікі літургічнай службы алтара парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні наведалі Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне.
У верасні ўдзельнікі руху “Маці ў малітве” парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні здзейснілі духоўнае падарожжа на мядзельскую Кальварыю, а таксама наведалі касцёлы ў Мядзелі, Нарачы і Вілейцы. Разам з імі ў пілігрымцы быў пробашч парафіі кс. Яўген Учкуроніс.
20 жніўня адбыўся аднадзённы сплаў-экскурсія па рацэ Вілія на байдарках для малодшай і старэйшай моладзі парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні.
Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 6 жніўня ва ўзросце 52 гадоў адышла ў вечнасць Інна Ляшнеўская, маці кс. Артура Ляшнеўскага SDB, вікарыя парафіі св. Міхала Арханёла і адказнага за салезіянскі моладзевы Цэнтр у Смаргоні.
19 ліпеня падчас нядзельнай Эўхарыстыі адбылося прывітанне новага пробашча вернікамі капліцы Маці Божай Вастрабрамскай у Залессі (Смаргонскі дэканат).
12 ліпеня падчас святой Імшы на пасаду пробашча парафii св. Мiхала Арханёла ў Смаргоні ўступіў кс. Павел Шчарбiцкi SDB.
14 чэрвеня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася прыміцыйная Імша а. Аляксея Марыі Юхневіча OFMConv.
У парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбылося заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года 2019/2020.
У парафіі святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбыўся сямейны конкурс на лепшую творчую працу, звязаную з жыццём і дзейнасцю Вялікага Папы, з нагоды 100-гадовага юбілею яго нараджэння.
24 мая салезіяне Смаргоні адзначыла ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Менавіта Марыю Успамогу хрысціянаў выбраў святы ксёндз Боско галоўнай апякункай усіх галін Салезіянскай сям’і: ксяндзоў салезіянаў, сясцёр законных – дачок Марыі Успамогі, салезіянаў-супрацоўнікаў, членаў асацыяцыі ADMA.
18 мая прыпала 100-я гадавіна з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ, Вялікага Папы, які вельмі пасадзейнічаў адраджэнню касцёльных структур у нашай краіне.
Час пандэміі, выкліканай пашырэннем каранавірусу, нараджае ў многіх людзях пачуццё адказнасці і гатоўнасць несці дапамогу медыцынскім установам. Шмат парафій нашай дыяцэзіі ўжо ўключылася ў дапамогу мясцовым шпіталям і медперсаналу.
14 мая з нагоды сусветнага дня посту і малітвы аб спыненні пандэміі каранавірусу ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая доўжылася ўвесь дзень.
10 мая вернікі парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні на святой Імшы дзякавалі за шматгадовае служэнне ў парафіі свайму пробашчу кс. Алегу Жураўскаму. Далей святар будзе служыць у адной з парафій Гродзенскай дыяцэзіі.