“Лепшае маўчанне – маленне, лепшае маленне – пакаянне”. Велікапосныя рэкалекцыі адбыліся ў гродзенскай семінарыі
26 лютага ў Каталіцкім Касцёле распачаўся новы літургічны перыяд – Вялікі пост. Гэта час асаблівага засяроджання над жыццём; час пакаяння і навяртання. Традыцыйна ў кожнай парафіі ладзяцца велікапосныя рэкалекцыі, якія дапамагаюць вернікам глыбей пазнаць сутнасць гэтага перыяду і пакаяння, а таксама падрыхтаваць душу да перажывання Пасхальнага Трыдууму.

7-9 лютага ў кляштары айцоў кармэлітаў босых у Гудагаі (Астравецкі дэканат) прайшлі рэкалекцыі для юнакоў аб распазнанні свайго жыццёвага паклікання. Духоўныя практыкаванні адбываліся пад дэвізам “Не бойся сказаць Богу „так“ і адчыніць дзверы свайго сэрца”.
24-26 студзеня ў кляштар сясцёр кармэлiтак Дзiцяткі Езуса ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) з розных мясцiн Беларусі прыехалi 17 дзяўчат i жанчын, каб разам затрымацца ў цiшыні, праз малiтву, Эўхарыстыю, адарацыю, асабiсты ліст да Бога, увайсцi ў глыбiню Божага запрашэння: “Калi хочаш...”