Крыжовым шляхам вуліцамі горада завяршыліся велікапосныя рэкалекцыі ў Шчучыне
З 29 па 31 сакавіка ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. Іх правёў ксёндз Уладзімір Аксенцьеў – пробашч парафіі св. Станіслава, біскупа, у Лядску (Шчучынскі дэканат).
Рэкалекцыйныя разважанні галоўным чынам прысвячаліся тром асноўным стаўпам каталіцкай веры: малітве, посту і міласціне.
Пачаліся рэкалекцыі днём споведзі. У гэты дзень на Імшы святар разважаў пра веру і вернасць Пану, а таксама пра малітву. Ён звярнуў увагу на тое, што вельмі часта людзі ў малітвах толькі просяць Бога аб чымсьці, забываючы пры гэтым падзякаваць Яму за дадзеныя ім ласкі. Таксама святар падзяліўся думкаю, што, каб быць больш эфектыўнай, малітва павінна быць сумеснай.

У другі дзень рэкалекцый ксёндз Уладзімір распавядаў на тэму посту. Ён патлумачыў, што пост – не толькі фізічная, але і духоўная дыета і што важна, каб чалавек, які посціцца, усведамляў, для чаго гэта робіць. Святар прывёў прыклад, як адна жанчына, якая прытрымлівалася посту і выконвала многія духоўныя практыкі, у адносінах да сваіх падначаленых была жорсткай і злой, усяго толькі таму, што была галоднай. “Наўрад ці яе пост быў шчыры”, – рэзюмаваў кс. Уладзімір.
У апошні дзень рэкалекцый разважанні былі засяроджаны на тэме міласціны. Як адзначыў святар, гэта самая складаная ўмова каталіцкай веры, таму што простаму чалавеку, якому па сваёй прыродзе ўласціва быць эгаістам, заўсёды шкада ахвяраваць сваім дабром.
Пасля святой Імшы вернікі прайшлі Крыжовым шляхам вуліцамі горада. Падчас працэсіі ксёндз Уладзімір разважаў пра мукі Пана Езуса, правёўшы паралелі паміж падзеямі таго і цяперашняга часоў.
Алег Мяткоўскi
Фота: Кацярына Кулiк

З 26 па 28 сакавіка ў парафіі св. Уладзіслава ў Суботніках (Іўеўскі дэканат) прайшлі велікапосныя рэкалекцыі.
З 19 па 21 сакавіка ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) прайшлі велікапосныя рэкалекцыі. Праводзіў іх кс. Яўгеній Учкуроніс, пробашч парафіі Святога Яна Паўла ІІ у Смaргоні.
Велікапосныя рэкалекцыі дазваляюць лепш і глыбей падрыхтавацца да святаў Уваскрасення Пана, лепш увайсці ў іх сутнасць, паглыбіцца ў Муку Хрыста і зразумець праўды, пра якія часта забываемся ў штодзённасці. 11 сакавіка велікапосныя духоўныя практыкаванні пачаліся ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне.
20 лютага пры парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбыўся велікапосны дзень засяроджання для міністрантаў.
Духоўныя практыкаванні для клерыкаў з 17 па 20 лютага правёў ганаровы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
20 лютага ў касцёле Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец) пройдуць духоўныя практыкаванні для мужчын.
20-21 лютага пры парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (каля Навагрудка) пройдзе другі тур рэкалекцый на тэму „Навучыцца прабачаць і прасіць прабачэння”.
З 25 па 27 верасня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі, якія правёў а. Антанэлло Кадэду, місіянер з Бразіліі. Удзельнікаў была вялікая колькасць, з якіх большасць – вернікі з усёй Беларусі: з Мінска, Гродна, Ліды, Віцебска, Паставаў, Горак, Наваполацка, Ваўкавыска і інш.
З 15 па 17 верасня пры санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбыліся святарскія рэкалекцыі.
Духоўныя практыкаванні праводзіў айцец Аляксандр Жарнасек МІС, які нясе служэнне ў Росіцы. На працягу трох дзён разам са святаром семінарысты разважалі над шэрагам тэм: што значыць быць чалавекам, як стаць сапраўдным мужчынам, якіх адносінаў чакае ад нас Пан, хто такі Дух Святы і якую ролю Ён адыгрывае ў духоўным жыцці хрысціяніна.
З 31 жніўня па 2 верасня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) адбыліся святарскія рэкалекцыі.
З 24 па 26 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для святароў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.
З 17 па 19 жніўня ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец) адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат. Духоўныя практыкаванні правялі сёстры з супольнасці св. Кацярыны.
З 31 ліпеня па 2 жніўня ў кляштары Kангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для жанчын. На духоўныя практыкаванні прыбылі да назарэтанак 23 удзельніцы з розных месцаў Беларусі.
З 28 ліпеня па 3 жніўня моладзі парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец) арганізавала супольны адпачынак.
19-26 ліпеня моладзь лідскай парафіі Святой Сям’і ўдзельнічала ў рэкалекцыях у санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.
10-12 ліпеня для ўдзельнікаў Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Open Гродзенскай дыяцэзіі, маладых сем’яў, якія выйшлі з гэтага душпастырства, і ўдзельнікаў евангелізацыйнага курсу “Альфа” адбыліся рэкалекцыі на байдарках.
27-28 сакавіка дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB праводзіў велікапосныя рэкалекцыі ў парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.
27-29 сакавіка ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Міхалішках (Астравецкі дэканат) адбыліся велікапосныя рэкалекцыі.
У апошнія выхадныя сакавіка адбыліся велікапосныя рэкалекцыі ў парафіі св. Уладзіслава ў Суботніках (Іўеўскі дэканат). Па запрашэнні пробашча парафіі кс. Аляксандра Лебядзевіча са словамі навукі да вернікаў звярнуўся кс. Алег Пятрашка, духоўны айцец студэнтаў першага курса Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і Пінску.
З 27 па 29 сакавіка ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) прайшлі велікапосныя рэкалекцыі. Праводзіў іх кс. Віталій Сідорка, пробашч парафіі Святога Юзафа, рамесніка, і благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка ў Лідзе.
З 13 па 15 сакавіка ў парафіi Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе адбыліся пiярскiя сустрэчы для юнакоў. У трохдзённых рэкалекцыях прыняло ўдзел 15 чалавек з Ліды і Шчучынa.
У апошнія выходныя ў кляштары Kангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для жанчын. На духоўныя практыкаванні прыбылі да назарэтанак 22 удзельніцы з Гродна, Навагрудка, Глыбокага і Мінска.
21-23 лютага ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбыліся рэкалекцыі для мужчын. Духоўныя практыкаванні праводзіліся для мужчын, зацікаўленых у духоўным развіцці, у пазнаванні Бога і жаданні зразумець, кім з’яўляецца мужчына і якое яго сапраўднае прызначэнне ў Божай задуме.