Адбылося пахаванне ксяндза прэлата Юзафа Трубовіча, найстарэйшага каталіцкага святара ў Беларусі
30 чэрвеня пры касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбылося пахаванне кс. прэлата Юзафа Трубовіча, найстарэйшага каталіцкага святара ў Беларусі.

27 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне чатыром дыяканам, трое з якіх з’яўляюцца выпускнікамі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, а адзін – выпускніком Вышэйшай духоўнай семінарыі рэдэмптарыстаў у Тухаве (Польшча).
Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 26 чэрвеня адышоў у жыццё вечнае кс. прэлат Юзаф Трубовіч.
26 чэрвеня ў прыватнай капліцы біскупа Гродзенскага ў курыі трое дыяканаў, выпуснікі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, урачыста прынеслі сведчанне веры, патрэбнае перад прыняццем сакрамэнту пасвячэння. Гэта апошні этап падрыхтоўкі да прэзбітэрскага пасвячэння.
Tры сястры законныя з Гродна – адна шантатка і дзве ядвіжанкі – арганізавалі прыватную велапілігрымку ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.
Летні час у Касцёле асацыюецца з пешымі пілігрымкамі, якія з’яўляюцца своеасаблівым спосабам евангелізацыі. Сёлета гэты час адрозніваецца ад таго, што быў у мінулыя гады.
21 чэрвеня ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Андрэя Баболі ў Мінойтах (Лідскі дэканат) кс. Яўген Шымановіч цэлебраваў прыміцыйную Імшу. Новапрэзбітэр паходзіць з гэтай парафіяльнай супольнасці.
21 чэрвеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пачаліся рэкалекцыі перад прэзбітэрскім пасвячэннем. У іх удзельнічаюць трое дыяканаў, выпускнікі нашай семінарыі, якія прымуць пасвячэнне.
22 чэрвеня пры касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Канвелішках (Радунскі дэканат) адбылося пахаванне кс. каноніка Тадэвуша Качана. Святар у 2004-2018 гг. быў пробашчам гэтай парафіі.
17 чэрвеня пробашч лідскай парафіі Святой Сям’і кс. канонік Юзаф Ганьчыц адзначыў 25-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння.
14 чэрвеня, у нядзелю Усіх святых беларускага народу, вернікі грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне традыцыйна ўшанавалі памяць благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай.
17 чэрвеня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі адзначыў 25-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння.
13 чэрвеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прайшла адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
12 чэрвеня ў новай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне адбылася першая адпустовая ўрачыстасць. У гэты дзень прыпадае літургічны ўспамін апякункі парафіяльнай супольнасці.
10 чэрвеня ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбылася Імша для выпускнікоў.
7 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, кс. Віталій Венцкевіч SCJ цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў сваёй роднай парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец).
9 чэрвеня ў Чанстахове (Польшча) адышоў да Пана а. Леон Вітэк OMI, які доўгі час служыў пробашчам у парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Балі Касцёльнай) каля Гродна. Святару было 86 гадоў.
Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 9 чэрвеня адышла ў вечнасць Юзэфа Цыдзік, маці сястры Фаўстыны Цыдзік, генеральнай настаяцельніцы Кангрэгацыі Сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай) і дырэктара Дома міласэрнасці ў Каменцы (Шчучынскі дэканат).
У першую нядзелю чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дыяцэзіяльны дзень бацькі. Сёлета ён прыпадаў на ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, 7 чэрвеня.
Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 8 чэрвеня адышоў у вечнасць Станіслаў Казлоўскi, бацька ксяндза Андрэя Казлоўскага, пробашча парафіі святога Антонiя Падуанскага ў Малой Бераставiцы.
Роўна 5 гадоў таму – 6 чэрвеня 2015 года – адышоў па вечную ўзнагароду да Пана кс. Ян Занеўскі, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы. Ён пражыў на гэтым свеце амаль 50 гадоў, з якіх напалову – у Хрыстовым святарстве.
1 чэрвеня, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, каля прыдарожнай капліцы ў вёсцы Цвермы (Лідскі дэканат) па добрай традыцыі адбылася ўрачыстая святая Імша.
1 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).
30 мая, у чарговую гадавіну прэзбітэрскага пасвячэння, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію ў Парэччы, дзе перад абразом Маці Божай Нястомнай Дапамогі дзякаваў за ўсе атрыманыя дары і ласкі.