Прадстаўнікі розных канфесій разам маліліся ў Гродне аб адзінстве хрысціянаў
22 студзеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне ў межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў адбылося экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій горада над Нёманам.
У малітве, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, удзельнічалі прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага Касцёла, Грэка-Каталіцкай i Праваслаўнай Цэркваў, Евангелічна-лютэранскай супольнасці, Царквы поўнага Евангелля “Жывое Слова”.
Праваслаўную Царкву прадставіў настаяцель храма св. Лукі ў Гродне протаіерэй Аляксандр Хомбак, Грэка-Каталіцкую Царкву – настаяцель парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне а. Андрэй Крот, Евангелічна-лютэранскyю супольнасць у Гродне – Уладзімір Лобач, Царквy поўнага Евангелля “Жывое Слова” – пастар Дзмітрый Малюкевіч.
На пачатку набажэнства біскуп Кашкевіч заклікаў вернікаў да супольнай малітвы, каб “панавала еднасць паміж усімі вучнямі Хрыста”. Іерарх нагадаў, што ўсе хрысціяне належаць да адзінай сям’і Божых дзяцей, якія імкнуцца да збаўлення.
У ходзе набажэнства з кароткімі прамовамі да ўдзельнікаў звярнуліся прысутныя прадстаўнікі канфесій.
Біскуп Аляксандр Кашкевіч прыгадаў, што тэмай сёлетняга Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў з’яўляюцца словы з Евангелля паводле Мацвея: “Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму” (Mц 2, 2). Гэтыя словы прамаўляюць мудрацы з Усходу, якія прыбываюць, каб аддаць паклон Езусу Хрысту, нованароджанаму Каралю і Збаўцы свету.

“Мудрацы – язычнікі, не належаць да выбранага народу і не з’яўляюцца адрасатамі старазапаветнага аб’яўлення. Аднак гэта людзі вельмі чулыя да дабра, праўды і прыгажосці. Усе свае інтэлектуальныя і духоўныя намаганні яны прысвяцілі пазнаванню таямніц свету і чалавечага жыцця, адкрыццю сэнсу існавання, здабыццю сапраўднай і вечнай мудрасці”, – адзначыў біскуп.
Іерарх дадаў, што з Божага плану збаўлення ніхто не выключаны – “Сын Божы прыходзіць у гэты свет як Збаўца ўсяго чалавецтва”.
“Мудрацы, якіх вядзе святло зоркі, прыбываюць у Бэтлеем, аддаюць паклон нованароджанаму Езусу і прыносяць Яму свае дары. Якое ж гэта прыгожае відовішча, калі людзі, якія належаць да розных культур, рас, народаў і моваў, яднаюцца ў аддаванні пашаны Сыну Божаму. A pазнастайнасць дароў, якiя яны прыносяць, можна патлумачыць як вобраз разнастайнасці спосабаў бачання і разумення Езуса Хрыста рознымі хрысціянскімі традыцыямі”, – звярнуў увагу біскуп Гродзенскі.
Па яго словах, у кожнай з гэтых традыцый Хрыстус найважнейшы, у кожнай Яго вобраз праўдзівы і прыгожы, ніводная не можа “прысвоіць” сабе Хрыста, адмаўляючы іншым у праве Яго праслаўлення і абвяшчэння Яго навукі.
“Калі мы, хрысціяне, адкрываем у пашане да Езуса нашы сэрцы, калі аддаем Яму хвалу так, як нас вучыць уласная традыцыя і культура, гэтая разнастайнасць паміж намі яшчэ больш нас узаемна ўзбагачае, яшчэ больш дапамагае нам зразумець, які невычэрпны скарб праўды і дабра хрысціянская вера”, – сказаў іерарх.
Ён дадаў, што сёння мы “дзякуем за дар нашай веры, за тое, што кожны з нас спаткаў у сваім жыцці Хрыста, за тое, што Яго Евангелле – святло на нашым шляху”, “што ў нашых сэрцах не згасае жаданне аддаваць хвалу Езусу: праз малітву супольную і індывідуальную, праз літургію, служэнне ў духу любові нашым бліжнім”.

“Будзем прасіць Пана, каб мы, будучы Яго вернымі і руплівымі вызнаўцамі, станавіліся для іншых людзей святлом, якое вядзе да Хрыста. Будзем шчыра шкадаваць і ў пакоры сэрца перапрашаць Пана за тое, што падзелы паміж намі, хрысціянамі, азмрочваюць ззянне гэтага святла”, – заахвоціў біскуп.
Па яго словах, “мы хочам учыніць усё, што ў нашай моцы, каб святло нашага сведчання пра Хрыста было як мага больш ясным, каб дапамагала іншым – так, як мудрацам з Усходу – знайсці дарогу да Сына Божага”.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Вольга Сяліцкая

У верасні ўдзельнікі руху “Маці ў малітве” парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні здзейснілі духоўнае падарожжа на мядзельскую Кальварыю, а таксама наведалі касцёлы ў Мядзелі, Нарачы і Вілейцы. Разам з імі ў пілігрымцы быў пробашч парафіі кс. Яўген Учкуроніс.
26 верасня касцёл святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы сабраў на парафіяльную ўрачыстасць у гонар сваіх апекуноў вялікую колькасць вернікаў.
18 верасня, калі адзначаецца Сусветны дзень памяці загінулых матацыклістаў, у Ашмянах байкеры сабраліся на супольную малітву.
На малітву ў інтэнцыі шчаслівай будучыні для Беларусі сабраліся вернікі Гродна 19 верасня ў пабрыгіцкім касцёле. Ініцыятарамі адмысловага набажэнства стала група моладзі з мясцовага душпастырства “Open”. Арганізаваць св. Імшу ў інтэнцыі нашай краіны моладзь падштурхнуў грамадска-палітычны крызіс і сітуацыя з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, якому было адмоўлена ў вяртанні на Радзіму.
Святой Імшой апоўначы распачалося святкаванне адпустовай урачыстасці ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара).
9 верасня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне на заканчэнне перэгрынацыі фігуры святога Міхала Арханёла, галоўнага нябеснага апекуна Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, адбылася ўрачыстая Імша.
8 верасня парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Баля Касцёльная) адзначыла адпустовую ўрачыстасць.
4 верасня канонікі Гродзенскага катэдральнага капітулу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра Каралевіча сабраліся ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне на супольную малітву ў інтэнцыі хутчэйшага вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Радзіму.
2 верасня студэнты вярнуліся пасля летняга адпачынку ў сцены Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, каб распачаць новы навучальны год. Для семінарыі гэта ўжо 31-ы навучальны год.
30 жніўня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) на заканчэнне Дзён малітвы-падзякі Маці Божай Тракельскай за атрыманыя дары святую Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Гэтыя вельмі неспакойныя дні натхнілі вернікаў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку да духоўнай абароны нашай краіны. У сувязі са складанай, даволі напружанай сітуацыяй у грамадстве на працягу тыдня адбыўся шэраг малітоўных ініцыятыў з верай, што будучыня нашай краіны і Касцёла знаходзіцца толькі ў руках Божага Провіду.
У нядзелю 16 жніўня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі наведаў парафію св. Уладзіслава ў Суботніках (Іўеўскі дэканат).
15 жніўня парафія ў Сапоцкіне адзначала адпустовую ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень вернікі таксама дзякуюць Богу за сёлетнія плёны, якія дала зямля.
16 жніўня ў гістарычным цэнтры Гродна разам сабраліся на малітве духавенства і вернікі хрысціянскіх Цэркваў: праваслаўныя, католікі, уніяты, пратэстанты, прадстаўнікі евангельскай і іўдзейскай рэлігійных супольнасцяў.
У сувязі з сённяшняй грамадска-палітычнай сітуацыяй у Беларусі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч горача заахвочае ўсіх дыяцэзіян і людзей добрай волі да ўдзелу ў малітоўнай акцыі з просьбай аб дары міру і паяднання для ўсіх жыхароў нашай краіны. Таксама ардынарый заклікае святароў адправіць адну Імшу ў інтэнцыі нашай Бацькаўшчыны.
5 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў вячэрнюю святую Імшу ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя на заканчэнне сёлетніх урачыстасцяў у гонар Маці Божай Кангрэгацкай – Апякункі студэнтаў і Заступніцы города над Нёманам.
31 ліпеня татары Іўя адзначалі Курбан-байрам, адно са сваіх найважнейшых святаў.
27 ліпеня ў парафіяльным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы) адбылася святая Імша ў інтэнцыі кс. прэлата Юзафа Трубовіча ў 30-ы дзень пасля яго смерці.
26 ліпеня ў парафіі святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах (Іўеўскі дэканат) святкавалі ўрачыстасць св. Яўхіма і св. Ганны. Абраз святой Ганны знаходзіцца ў лаздунскім касцёле і ўшаноўваецца вернікамі.
25 ліпеня адбылася пілігрымка вернікаў гродзенскай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай у санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.
Цёплым суботнім вечарам 25 ліпеня вернікі іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла сабраліся каля цудадзейнага абраза Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).
25 ліпеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень пажарнай службы Беларусі. Раніцай 24 ліпеня па ініцыятыве супрацоўнікаў Іўеўскага РАНС адбылася святая Імша ў парафіяльным касцёле свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.
10-12 ліпеня для ўдзельнікаў Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Open Гродзенскай дыяцэзіі, маладых сем’яў, якія выйшлі з гэтага душпастырства, і ўдзельнікаў евангелізацыйнага курсу “Альфа” адбыліся рэкалекцыі на байдарках.