Дыяканы ў Гродне склалі сведчанне веры перад прэзбітэрскім пасвячэннем
26 чэрвеня ў прыватнай капліцы біскупа Гродзенскага ў курыі трое дыяканаў, выпуснікі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, урачыста прынеслі сведчанне веры, патрэбнае перад прыняццем сакрамэнту пасвячэння. Гэта апошні этап падрыхтоўкі да прэзбітэрскага пасвячэння.