Skip to main content

Святары з Беларусі паказалі добрыя вынікі гульні па мініфутболе

Kс. Павел Салабуда, капітан каманды, распавёў што "у гэтым годзе мы згулялі лепш, чым у папярэднім. Нашыя святары занялі другое месца у сваёй падгрупе. Мы атрымалі перамогу над гаспадарамі славенцамі з лікам 2-1 і прайгралі партугальцам з лікам 2-0. У паўфінале саступілі харватам 3-1, а пасля за вышэйшае месца яшчэ раз змагаліся з партугальцамі, якім, на жаль, саступілі 4-0".

Ужо дакладна вядома, што у сваёй, так званай, вялікай групе мы занялі чавёртае месца сярод сямі каманд. У чацвер 28 лютага запланавана гульня з венграмі, каб пазмагацца за 7-8 месца сярод 13 каманд. У параўнанні з папярэднім годам гэта вельмі добры вынік. У камандзе гродзенскіх святароў галы забілі кс. Павел Салабуда, кс. Андрэй Лішка і кс. Валерый Шэйгерэвіч. Будзем спадзявацца на апошнюю перамогу нашай каманды ў гэтым турніры.