Skip to main content

Каляднае прадстаўленне ў пабрыгіцкім касцёле

Сем’і Асацыяцыі Святой Сям’і і сёстры супольнасці назарэтанак падрыхтавалі каляднае прадстаўленне і на Урачыстасць Аб’яўлення Пана паказалі яго ў пабрыгіцкім касцёле ў Гродне.

Мы спрабавалі перадаць вернікам, як часта не заўважаем прысутнасці Бога ў нашым жыцці! Ён прыходзіць, але як гаворыцца ў словах прадстаўлення – нашыя клопаты для нас больш важныя. Аднак Бог чакае нас і Сваёй любоўю спрабуе трапіць у нашае сэрца, каб мы Яго захацелі прыняць і дазволіць змяніць нашае жыццё.

Прадстаўленне сканчаецца тым, што ўсе жыхары Бэтлеема ўсё ж збіраюцца каля яселек Хрыста. Няхай і нас заўсёды яднае Госпад – Божы Сын, Збаўца!

С. Клара Волчак