Skip to main content

Фотафакт: дзеці зэльвенскай парафіі атрымалі свае першыя ружанцы

изображение viber 2021 10 13 12 17 14 944У парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Зэльве (Слонімскі дэканат) дзеці, якія рыхтуюцца ў наступным годзе прынять Першую святую Камунію, атрымалі свае першыя ружанцы.

Ружанцы ўручыў ім пробашч парафіі кс. Яцэк Маркель CMF.

Вельмі сімвалічна, што падзея адбылася ў месяцы кастрычніку, асаблівым чынам прысвечаным Найсвяцейшай Панне Марыі, да якой вернікі ўсяго свету ў гэты час звяртаюцца словамі малітвы Ружанца.

Молячыся на ружанцы і разважаючы над ружанцовымі таямніцамі разам з вернікамі парафіяльнай супольнасці, дзеці пазнаюць жыццё Езуса Хрыста і Яго Маці.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі