Skip to main content

Агульнабеларускія дні моладзі пройдуць у Гродне (+праграма)

adm start 3

З 20 па 22 чэрвеня ў парафіi Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (вул. Курчатава, 41) адбудуцца Агульнабеларускія дні моладзі пад дэвізам “Мы – пілігрымы надзеі”. Запрашаюцца маладыя людзі з усіх дыяцэзій Касцёла на Беларусі.

“Прыбудзьце ў Гродна з розных куткоў нашай Беларусі як пілігрымы надзеі, каб засведчыць, што хочаце быць арыгіналамі, а не копіямі. Няхай Пан Езус вядзе вас за сабой і адорыць вас Сваёй маладосцю”, – адзначае ў звароце да маладых людзей біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, старшыня Камісіі па справах моладзі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Узрост удзельнікаў – ад 16 гадоў. Кожнаму ўдзельніку неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў.

Удзельнічаць у мерапрыемстве неабходна з рэлігійнымі намерамі.

Група ўдзельнікаў ад кожнай парафіі павінна мець адказнага, якога прызначыць пробашч. Адказны павінен запоўніць анкету ўдзельнікаў.

Асабісты ўзнос кожнага ўдзельніка – 20 рублёў (існуе магчымасць вызвалення ад узносу).

З сабой мець сродкі гігіены, неабходныя лекі, дыванок, спальнік.

Рэгістрацыя адбываецца да 10 чэрвеня па электронным адрасе dnimoladzibelarusi@gmail.com або тэлефоне: +375 29 208 48 82 (айцец Эдвард Пяцельчыц CSsR).

Прыезд і ад’езд адбываюцца сваім транспартам, на аўтобусе або цягніку. На чыгуначным і аўтобусным вакзалах удзельнікаў будуць чакаць валанцёры. Наконт паркоўкі для аўтобусаў і асабістага транспарту дамаўляцца з а. Эдвардам Пяцельчыцам.

З пытаннямі звяртацца таксама па тэлефонах: +375 29 632 43 73, +375 29 286 31 78 (ксёндз Антоні Грэмза).

Праграма Дзён моладзі

20 чэрвеня, пятніца

15.00 – рэгістрацыя і рассяленне ўдзельнікаў у сем’ях

18.00 – прывітанне ўдзельнікаў, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

19.00 – святая Імша 

20.30 – вячэра (пры касцёле)

21.30 – канцэрт праслаўлення (гродзенскі моладзевы музычны гурт “Open”)

22.30 – вячэрняя малітва і благаслаўленне, начлег у сем’ях

21 чэрвеня, субота

9.00 – ранішнія малітвы ў касцёле (Ютрань)

9.30 – “Катэхеза ў катэхезах”, размова і дыскусія ў тэматычных групах на тэмы: “Любоў”, “Адвага”, “Вера”, “Дапамога”, “Радасць”, “Сяброўства”, “Сведчанне”, “Адказнасць”, “Чысціня”

10.30 – падвядзенне вынікаў тэматычных катэхез, сведчанні ўдзельнікаў

12.00 – святая Імша

13.30 – абед

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці ў касцёле

15.30 – прэзентацыя моладзі ўсіх дыяцэзій Касцёла на Беларусі і Апостальскай адміністратуры для грэка-католікаў (10 хвілін для кожнай), размова з біскупамі і адказы на пытанні моладзі

18.00 – вячэра (пры касцёле)

19.30 – эўхарыстычная адарацыя, споведзь

21.00 – канцэрт (музычны гурт “Verbum Dei”)

22.30 – вячэрняя малітва і благаслаўленне, начлег у сем’ях

22 чэрвеня, нядзеля

9.30 – ранішнія малітвы

9.45 – святая Імша, “Пераход праз браму надзеі” – рассыланне моладзі