У суботу 7 чэрвеня пры гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (мікрараён Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26) адбудзецца XI Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці.
Свята пройдзе пад назвай “Пілігрымы надзеі”.
Галоўным пунктам праграмы будзе святая Імша. Запланавана таксама праца ў індывідуальных групах, творчыя майстэрні, забаўляльная праграма.
Праграма:
9.00 – рэгістрацыя груп, сняданак, пачатак працы атракцыёнаў
10.20 – падрыхтоўка да святой Імшы (касцёл)
10.30 – святая Імша (узначаліць біскуп Гродзенскі Уладзiмiр Гуляй)
11.45 – урачыстае адкрыццё ХI Дня дзіцяці (сцэна), пачатак працы творчых майстэрняў
12.15 – Шоу эксперыментаў (сцэна)
з 12.30 да 16.30 – сустрэча з Міласэрным Айцом (адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, 15 хвілін для кожнай парафіі)
з 13.00 – абед
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці (сцэна)
15.20 – працяг працы майстэрняў, сустрэча з госцем i сюрпрыз
16.45 – пачатак цырымоніі закрыцця ХI Дня дзіцяці (сцэна) і Урачыстае Пасланне
17.00 – інтэграцыя, танцы і гульнi
18.00 – заканчэнне працы атракцыёнаў, творчых майстэрняў
У праграме магчымыя змены.
Колькасць удзельнікаў не абмежавана. Запрашаюцца дзеці як з Гродзенскай дыяцэзіі, так і з і іншых дыяцэзій Касцёла на Беларусі.
Узрост удзельнікаў – да 14 гадоў.
На 10 дзяцей павінен быць адзін апякун.
Асабісты ўзнос за ўдзел – 2 рублі (існуе магчымасць вызвалення ад узносу пасля размовы з арганізатарамі). З сабой мець кубак і коўдру або дыванок.
Пра ўдзел паведаміць да 3 чэрвеня ў сваю парафію. Затым пробашч павінен паведаміць арганізатарам пра колькасць удзельнікаў.
Галоўны арганізатар і адказны за мерапрыемства – кс. канонік Юрый Марціновіч:
электронны адрас: sakralna@gmail.com
тэлефон: +375 29 784 05 72