31 ліпеня – 1 жніўня ў Навагрудку пройдуць урачыстасці ў гонар благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, якія загінулі мучаніцкай смерцю ў час Другой сусветнай вайны.
Прапануем вашай увазе праграму ўрачыстасцяў.
31 ліпеня
18.00 – святая Імша ў лесе на месцы мучаніцкай смерці назарэтанак (цэлебруе каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй)
21.00 – 22.00 – пачатак адарацыі ў касцёле Перамянення Пана (праграма падрыхтавана парафіяй св. Арханёла Міхала ў Навагрудку)
22.00 – 22.40 – канферэнцыя (кс. Андрэй Лішко); Вяночак да благаслаўлёных сясцёр-мучаніц у інтэнцыі сем’яў
23.00 – 1.00 – праграма, падрыхтаваная моладдзю парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
1 жніўня
1.00 – Ружанец у інтэнцыі сем’яў
2.00 – 3.00 – Крыжовы шлях (праводзіць а. Сяргей Калюта OSPPE)
3.00 – 4.30 – праграма, падрыхтаваная парафіяй св. Арханёла Міхала ў Навагрудку
4.30 (прыблізны час мучаніцкай смерці назарэтанак) – святая Імша ў касцёле Перамянення Пана
