Skip to main content

Летняя сустрэча для юнакоў пройдзе ў гродзенскай семінарыі

seminarja 1З 19 па 21 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудзецца сустрэча для юнакоў.

Арганізатары сардэчна запрашаюць на сустрэчу хлопцаў, якія скончылі 9 класаў школы.

На сустрэчы будзе магчымасць падумаць над сваёй будучыняй і разам памаліцца аб распазнанні жыццёвага шляху.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная, у сувязі з гэтым просьба запісвацца загадзя.

Запіс і больш падрабязная інфармацыя па тэлефонах:

+375 29 663 56 05, +375 33 689 10 39