Skip to main content

Слова Рэдактара

Дарагія Чытачы!

Час канікул завяршыўся. Дзеці і моладзь вярнуліся ў свае адукацыйныя ўстановы, каб працягваць здабываць веды і, як пісаў у сёлетнім пастырскім лісце на пачатак навучальнага і катэхетычнага года біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Уладзімір Гуляй, “закладваць фундамент, на якім будзе ўзведзены будынак нашай агульнай будучыні”.

Аднак у памяці застаюцца жывымі ўспаміны пра Юбілей моладзі, які адбыўся ў Рыме і ў якім узялі ўдзел больш за мільён хлопцаў і дзяўчат з усяго свету, у т. л. з Беларусі. Мы з вамі мелі цудоўную магчымасць або ўжывую, або праз сродкі масавай камунікацыі ўбачыць прыгажосць маладога Касцёла.

Дзякуем Богу за моладзь, якая хоча дзейнічаць, а не сядзець на месцы. Ахопім яе гарачай малітвай, каб сапраўды была надзеяй і будучыняй!