
У нумары 16 (660), 14 верасня 2025:

У нумары:
Слова Рэдактара
Дарагія Чытачы!
Час канікул завяршыўся. Дзеці і моладзь вярнуліся ў свае адукацыйныя ўстановы, каб працягваць здабываць веды і, як пісаў у сёлетнім пастырскім лісце на пачатак навучальнага і катэхетычнага года біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Уладзімір Гуляй, “закладваць фундамент, на якім будзе ўзведзены будынак нашай агульнай будучыні”.
Аднак у памяці застаюцца жывымі ўспаміны пра Юбілей моладзі…
Каралева з Гальшанаў
Шмат калі даводзілася бачыць здзіўленне на тварах гасцей Навагрудка, калі яны, стоячы пад мурамі фарнага касцёла, чуюць аповед пра польскага караля Ягайлу і юную беларускую князёўну Соф’ю Гальшанскую, якая ўвайшла ў гісторыю як маці 150-гадовай дынастыі Ягелонаў і як дзеяч, які пакінуў значны след у гісторыі Касцёла.
Беларуская князёўна
Князёўна Соф’я, дзявочы лёс якой даволі сціпла апісваецц…
Пілігрымы з Гродзенскай дыяцэзіі на Юбілеі моладзі
Юбілей моладзі стаў самым маштабным мерапрыемствам Юбілейнага года надзеі, сабраўшы ў Рыме (Італія) мільён удзельнікаў. З 28 ліпеня па 3 жніўня маладыя католікі з усяго свету запаўнялі вуліцы Вечнага горада, праслаўляючы Езуса Хрыста на роднай мове і на свой лад. Часцінкай гэтага пульсуючага сэрца Касцёла сталі таксама хлопцы і дзяўчаты з Беларусі, у т. л. з Гродзенскай дыяцэзіі.
Нашы людзі ў…
Падтрымка на шляху да цвярозасці
Алкагалізм з’яўляецца хваробай не толькі цела, але таксама псіхікі і духа. Таму ў працэсе выздараўлення чалавеку з алкагольнай залежнасцю важна атрымліваць усебаковую дапамогу. У душпастырстве цвярозасці залежныя асобы і іх родныя могуць быць выслуханымі і сустрэць аднадумцаў.
Ад выздараўлення да сведчання
Афіцыйна душпастырства цвярозасці паўстала на Гродзеншчыне ў 2002 годзе, калі быў прызн…
Нацыянальнасць у генеалагічных даследаваннях
Нацыянальнасць у генеалогіі – гэта ідэнтыфікуемая прыналежнасць чалавека да пэўнай народнасці, этнасу ці згоды людзей з агульным культурным, моўным, гістарычным або дзяржаўным кантэкстам.
Нацыянальнасць шмат у чым з’яўляецца пытаннем самаідэнтыфікацыі, асабліва ў беларускім кантэксце, дзе мультыэтнаканфесійныя межы фарміраваліся пад уплывам суседніх культур і палітычных рэжымаў, з улікам змены…
14 верасня – каментарый да Евангелля на свята Узвышэння Святога Крыжа (Ян 3, 13–17)
Дар Божай любові
Падчас начной размовы з Нікадзімам, прадстаўніком габрэйскай рэлігійнай эліты, Езус спасылаецца на падзею часоў вандроўкі ізраільцян па пустыні (Ліч 21, 4–9). Нягледзячы на досвед Провіду, народ наракаў, бунтаваўся, сварыўся з Майсеем, ставіў пад сумнеў дабрыню Бога. Тады з’явіліся змеі, якія знішчалі народ. І людзі звярнуліся да яўрэйскага прарока, які ў заступніцкай малітве…
21 верасня – каментарый да першага чытання на ХХV Звычайную нядзелю (Ам 8, 4–7)
Быць багатым
Сярод людзей, якія неглыбока ведаюць хрысціянства, існуе стэрэатып: Біблія вучыць пакоры перад багатымі, таму вера і Царква на працягу стагоддзяў былі памагатымі прыгнятальнікаў. З іх дапамогай тыя, хто меў грошы і ўладу, трымалі ў падпарадкаванні бедных і неадукаваных. Ці сапраўды гэта так?
У Святым Пісанні чуем словы кнігі прарока Амоса, які ўшчувае хцівых і несправядлівых бага…
Святы, кроў якога жыве
Кожны год напярэдадні літургічнага ўспаміну св. Януарыя, біскупа і мучаніка, у катэдры ў Неапалі (Італія) збіраюцца натоўпы вернікаў і чакаюць, калі стануць сведкамі цуду. Справа ў тым, што рэгулярна некалькі разоў на год закрытая ў герметычных флаконах загусцелая кроў святога становіцца вадкай і пульсуючай, як быццам толькі што вылілася.
Літургічны ўспамін св. Януарыя адзначаецца ў Касцёле 19…