Дарагія Чытачы!
Горад над Нёманам рыхтуецца да прыняцця ўдзельнікаў V Агульнабеларускіх дзён моладзі. Несумненна, гэта будзе сапраўдным святам маладога Касцёла, які з часоў Езуса адраджаецца ў кожным пакаленні.
Маладыя людзі з усіх дыяцэзій нашай краіны будуць разам маліцца і спяваць, дзяліцца сваім сведчаннем, вучыцца сяброўству, здабываць новы досвед. Тут, у каралеўскім горадзе Стэфана Баторыя, адзначаным прысутнасцю св. каралевіча Казіміра і св. Максімільяна Кольбэ, у іх будзе магчымасць нагадаць сабе, што з’яўляюцца пілігрымамі надзеі, якую трэба занесці сучаснаму свету.
Агорнем маладых людзей нашай малітвай, каб яны сапраўды былі фундаментам Касцёла і, “укаранёныя ў Хрысце і ўмацаваныя вераю” (параўн. Кал 2, 7), давалі добры прыклад сваім равеснікам!