"У Гродне ён нарадзіўся для Неба". Св. Казіміра ўшанавалі ў гродзенскай катэдры
4 сакавіка ў гродзенскім касцёле св. Францішка Ксаверыя сабраўся на малітве генеральны капітул, апекуном якой з’яўляецца святы каралевіч Казімір. Традыцыйна ў гэты дзень ушанавалі апекуна Гродзенскай дыяцэзіі.

1 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне быў адкрыты і благаслаўлены барэльеф святому каралевічу Казіміру.
1 сакавіка ў Гродне на плошчы Леніна, падобна як у некаторых іншых гарадах Еўропы, з’явіліся шматлікія кіёскі з разнастайнымі вырабамі. Паветра напоўніў пах печыва.