22 гады ішла, а на 23-і год паехала на ровары: адбылася пілігрымка Іўеўскага дэканату ў Тракелі
Штогод на тракельскі фэст, які адбываецца ў другую пятніцу і суботу ліпеня, збіраюцца тысячы пілігрымаў. Але сёлета пандэмія каранавірусу змяніла планы вернікаў. Пілігрымкі былі адменены, а сама дыяцэзіянальная ўрачыстасць перанесена на невядомы срок.

10 ліпеня з Сурвілішак вырушыла 23-я пілігрымка Іўеўскага дэканату да Маці Божай Тракельскай.
5 ліпеня ў вёсцы Пурсцi, якая належыць да парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Крупаве (Лідскі дэканат) адбылося асвячэнне новага крыжа. Крыж усталяваны па ініцыятыве католікаў гэтай вёскі на месцы ранейшага драўлянага.
5 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) зноў сабраліся шматлікія пілігрымы. Некаторыя прыбылі на аўтамабілях, іншыя рашыліся на пешыя або роварныя пілігрымкі ў індывідуальным парадку.
2 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.
29 чэрвеня Касцёл адзначае ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. У многіх святынях нашай краіны аддаецца пашана гэтым апосталам, якія стаялі ля пачаткаў Касцёла. У гэты дзень Касцёл ушаноўвае іх мучаніцтва. Святыя Пётр і Павел, хоць і прымалі цярпенне ў розны час, заўсёды былі адным.
У нядзелю 28 чэрвеня вернікі парафіі святога Юды Тадэвуша, што на Смаргоншчыне, разам са сваім пастырам біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам адзначылі 200-гадовы юбілей кансэкрацыі парафіяльнага касцёла святога Юды Тадэвуша.
27 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне чатыром дыяканам, трое з якіх з’яўляюцца выпускнікамі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, а адзін – выпускніком Вышэйшай духоўнай семінарыі рэдэмптарыстаў у Тухаве (Польшча).
21 чэрвеня ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Андрэя Баболі ў Мінойтах (Лідскі дэканат) кс. Яўген Шымановіч цэлебраваў прыміцыйную Імшу. Новапрэзбітэр паходзіць з гэтай парафіяльнай супольнасці.
21 чэрвеня Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі адзначыў 25-годдзе з часу прэзбітэрскага пасвячэння ў сваёй роднай парафіі.
17 чэрвеня пробашч лідскай парафіі Святой Сям’і кс. канонік Юзаф Ганьчыц адзначыў 25-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння.
17 чэрвеня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі адзначыў 25-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння.
13 чэрвеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прайшла адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
14 чэрвеня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася прыміцыйная Імша а. Аляксея Марыі Юхневіча OFMConv.
13 чэрвеня ў касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі) у Гродне адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар св. Антонія Падуанскага.
14 чэрвеня ў парафіі святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбылася працэсія Божага Цела.
12 чэрвеня ў новай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне адбылася першая адпустовая ўрачыстасць. У гэты дзень прыпадае літургічны ўспамін апякункі парафіяльнай супольнасці.
11 чэрвеня з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
10 чэрвеня ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбылася Імша для выпускнікоў.
7 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, кс. Віталій Венцкевіч SCJ цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў сваёй роднай парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец).
У першую нядзелю чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дыяцэзіяльны дзень бацькі. Сёлета ён прыпадаў на ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, 7 чэрвеня.
У парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбылося заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года 2019/2020.
1 чэрвеня, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, каля прыдарожнай капліцы ў вёсцы Цвермы (Лідскі дэканат) па добрай традыцыі адбылася ўрачыстая святая Імша.
27 мая вернікі парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі павіншавалі свайго пробашча кс. Яна Гавецкага з 30-годдзем святарства ў Хрыстовым Касцёле.
У сувязі з тым, што працягваецца сітуацыя, выкліканая эпідэміяй каранавірусу COVID-19, перыяд Велікоднай святой Камуніі і споведзі ў гэтым годзе быў падоўжаны да 15 жніўня.