Адышла ў вечнасць маці ксяндза Алега Шпеня (абноўлена)
Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 21 кастрычніка на 73-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Рэгіна Шпень, мама ксяндза Алега Шпеня, пробашча парафіі Апекі Маці Божай у Дайлідках – Даўкшышках (Астравецкі дэканат).

16 кастрычніка пры касцёле Святой Сям’і ў Лідзе адбылося пахаванне кс. каноніка Юзафа Ганьчыца, які 24 гады быў пробашчам гэтай парафіяльнай супольнасці.
Курыя Гродзенская дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 13 кастрычніка адышоў па ўзнагароду да Пана кс. канонік Юзаф Ганьчыц, пробашч парафіі Святой Сям'і ў Лідзе.
9 кастрычніка ў смаргонскім касцёле святога Міхала Арханёла цэлебравалася жалобная святая Імша за душу спачылага першага пробашча адроджанай парафіі кс. Генрыха Куляшэвіча SDB.
Супольнасць салезіянаў ксяндза Боско ў Беларусі са смуткам паведамляе, што 6 кастрычніка ва ўзросце 92 гадоў адышоў у вечнасць ксёндз Генрых Куляшэвіч, салезіянін, першы і шматгадовы пробашч адроджанай парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.
Гродзенская курыя са смуткам паведамляе, што 14 жніўня ва ўзросце 89-і гадоў адышла ў жыццё вечнае Апалонія Ганчыц, маці кс. каноніка Юзафа Ганчыца, пробашча парафіі Святой Сям'і ў Лідзе.
27 ліпеня ў парафіяльным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы) адбылася святая Імша ў інтэнцыі кс. прэлата Юзафа Трубовіча ў 30-ы дзень пасля яго смерці.
30 чэрвеня пры касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбылося пахаванне кс. прэлата Юзафа Трубовіча, найстарэйшага каталіцкага святара ў Беларусі.
22 чэрвеня пры касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Канвелішках (Радунскі дэканат) адбылося пахаванне кс. каноніка Тадэвуша Качана. Святар у 2004-2018 гг. быў пробашчам гэтай парафіі.
Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 19 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, у Доме міласэрнасці ў Каменцы (дэканат Шчучын) адышоў у вечнасць кс. канонік Тадэвуш Качан, былы пробашч парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Канвелішках (дэканат Радунь).
9 чэрвеня ў Чанстахове (Польшча) адышоў да Пана а. Леон Вітэк OMI, які доўгі час служыў пробашчам у парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Балі Касцёльнай) каля Гродна. Святару было 86 гадоў.
Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 9 чэрвеня адышла ў вечнасць Юзэфа Цыдзік, маці сястры Фаўстыны Цыдзік, генеральнай настаяцельніцы Кангрэгацыі Сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай) і дырэктара Дома міласэрнасці ў Каменцы (Шчучынскі дэканат).
Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 8 чэрвеня адышоў у вечнасць Станіслаў Казлоўскi, бацька ксяндза Андрэя Казлоўскага, пробашча парафіі святога Антонiя Падуанскага ў Малой Бераставiцы.
Роўна 5 гадоў таму – 6 чэрвеня 2015 года – адышоў па вечную ўзнагароду да Пана кс. Ян Занеўскі, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы. Ён пражыў на гэтым свеце амаль 50 гадоў, з якіх напалову – у Хрыстовым святарстве.
24 мая ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Трабах (Іўеўскі дэканат) адзначылі 80-годдзе з часу мучаніцкай смерці кс. Вацлава Радзько, былога пробашча, які стаў ахвярай “невядомых злачынцаў”.
Курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамляе, што 17 мая ва ўзросце 93 гадоў адышла ў вечнасць Леанарда Крыштопік, мама кс. Тадэвуша Крыштопіка, пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы (дэканат Гродна-захад).
2 мая ў парафіяльным касцёле св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску адбылася святая Імша ў інтэнцыі кс. каноніка Алега Дуля ў 30-ы дзень пасля яго смерці.
6 красавіка ў касцёле св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску адбылося пахаванне кс. каноніка Алега Дуля, які апошнія 13 гадоў быў пробашчам гэтай парафіяльнай супольнасці і дэканам Ваўкавыскага дэканату.
4 красавіка ў парафіяльным касцёле святой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбылося пахаванне Станіслава Дуля, бацькі ксяндза каноніка Алега Дуля.
24 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася святая Імша ў інтэнцыі кс. прэлата Вацлава Паплаўскага.
18 сакавіка ў парафіяльным касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат) адбылася святая Імша ў інтэнцыі кс. Паўла Барысевіча ў 30-ы дзень пасля яго смерці.
7 сакавіка ў парафіяльным касцёле св. Антонія і Аб’яўлення Пана ў Каменцы (Шчучынскі дэканат) адбылася святая Імша за памерлага 20 гадоў таму ксяндза прэлата Юзафа Грасевіча.